Адукацыйная галіна
«Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»
ПЕРШАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА.
ВЫХАВАНЦЫ АД 2 ДО 3 ГАДОЎ
Мэта: фарміраванне лексічнага, граматычнага, фанетычнага ўзроўняў сістэмы мовы, назапашванне камунікатыўных уменняў у розных відах дзейнасці.
Задачы: развіваць: навыкі зносін з дапамогай слова; пачаткі маналагічнага маўлення;
фарміраваць: уменні ўважліва слухаць і разумець указанні дарослага, выконваць нескладаныя даручэнні; разумець маўленне дарослых, звернутае да ўсіх дзяцей, удзельнічаць у дыялогу з дарослым і дзецьмі, карыстацца словамі для выказвання сваіх жаданняў, просьб, для наладжвання кантактаў з людзьмі, якія яго акружаюць; пасіўны і актыўны слоўнік дзіцяці, навыкі звязнага, граматычна правільнага дыялагічнага і маналагічнага маўлення; навыкі правільнага вымаўлення гукаў і інтанацыйнай выразнасці маўлення; уменне ўспрымаць і ўзнаўляць элементы (гукаперайманні, асобныя словы) простых твораў;
выхоўваць: патрэбнасць у зносінах і ўзаемадзеянні з навакольнымі людзьмі, пазітыўнае стаўленне да сябе, цікавасць і ўвагу да блізкіх людзей.
ДРУГАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА.
ВЫХАВАНЦЫ АД 3 ДА 4 ГАДОЎ
Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, развіццё разумення беларускай мовы і станаўленне рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.
Задачы: развіваць: разуменне беларускага маўлення, першапачатковыя навыкі зносін на беларускай мове;
фарміраваць: уменне адрозніваць беларускае і рускае маўленне; навыкі ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове;
выхоўваць асновы нацыянальнага светапогляду.
СЯРЭДНЯЯ ГРУПА.
ВЫХАВАНЦЫ АД 4 ДА 5 ГАДОЎ
Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёй; станаўленне рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.
Задачы: развіваць: элементарныя навыкі зносін на беларускай мове;
фарміраваць: уменне адрозніваць беларускае і рускае маўленне; навыкі ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове;
выхоўваць: асновы нацыянальнага светапогляду.
СТАРШАЯ ГРУПА.
ВЫХАВАНЦЫ АД 5 ДА 7 ГАДОЎ
Выхаванцы ад 5 да 6 гадоў
Мэта: фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.
Задачы: развіваць: пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, моўных асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай, навыкі маўленчага самакантролю;
фарміраваць: зносіны і сродкі зносін на беларускай мове, навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні дарослага, заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове;
выхоўваць каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы.
Выхаванцы ад 6 да 7 гадоў
Мэта: фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.
Задачы: развіваць: пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, навыкі маўленчага самакантролю;
фарміраваць: зносіны на беларускай мове, уменне звяртаць увагу на моўныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай, навыкі разумення беларускай мовы, уменне адказваць на пытанні педагагічнага работніка, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей на беларускай мове;
выхоўваць станоўчыя каштоўнасныя адносіны дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы.