Няма ў чалавека нічога прыгажэйшага і даражэйшага за Радзіму.

Чалавек без Радзімы - жабрак.

Я. Колас

Якая яна, наша зямля?  

Гэта залатыя палі хлеба з сінімі вачыма васількоў.

Светлыя ад бяроз пушчы, аглухлыя ад птушынага звону.

Пушчы, падобныя на храмы, пушчы, дзе ганарліва нясуць свае кроны алені.

Гэта бясконцыя рэкі, у якіх плёскаюцца бабры і рыба перад заходам сонца.

І гэта амаль 11 тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.

А самае вялікае багацце Беларусі - гэта яе людзі .

Жывы, разумны, працавіты беларускі народ.

Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе.

 

Прапануем вам  здзейсніць віртуальнае падарожжа

па цікавых мясцінах нашай Радзімы.